Вынікі конкурса відэаілюстрацый «Ад Скарыны да нашых дзён»
13.09.2022У адкрытым завочным конкурсе відэаілюстрацый «Ад Скарыны да нашых дзён» прынялі ўдзел 30 работ з 29 устаноў адукацыі. Пераможцамі сталі:
узроставая намінацыя 11-14 гадоў:
- 1 месца - ДУА «Сярэдняя школа №18 імя Е. Полацкай г. Полацка». Міхась Лынькоў «Васількі» («Напачатку вайны…»);
- 1 месца - ДУА «Сярэдняя школа №9 г. Мазыра». Вусная народная творчасць «Калыханка»;
- 2 месца - ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Полацка». Янка Купала «Сын і маці» («Гутарка мамы і сына»);
- 3 месца - ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Бешанковічы». Якуб Колас «Новая зямля» («Да навукі»);
узроставая намінацыя 15-18 гадоў сталі:
- 1 месца - ДУА «Ліплянская сярэдняя школа» Лельчыцкі раён Гомельская вобласць. Аляксей Дудараў«Вечар» («Размова з сонцам»);
- 2 месца - ДУА «Гімназія №1 г.Оршы імя Г.В. Сямёнава». Людмила Воронова «Удава вайны»;
- 3 месца - ДУА «Сярэдняя школа №14 г. Полацка». Сяргей Максімук «Я тут нарадзіўся…».
Дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі «Полацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі» выказвае шчырую падзяку за ўдзел у конкурсе відэаілюстрацый «Ад Скарыны да нашых дзён» у рамках Рэспубліканскага культурна-адукацыйнага праекта «Скарынаўскія Дні ў Полацку-2022».
Дзякуючы вам – людзям з актыўнай жыццёвай пазіцыяй і пазітыўным настроем, удалося арганізаваць і правесці такое выдатнае мерапрыемства.
Створаныя вамі дзівосныя па сваёй прыгажосці і літаратурнай адпаведнасці «жывыя ілюстрацыі» падарылі яркія ўражанні ўсім удзельнікам Рэспубліканскага культурна-адукацыйнага праекта «Скарынаўскія Дні ў Полацку-2022».