Итоги конкурса косплея «Бяздоннае багацце»
24.09.2021У адкрытым завочным конкурсе касплея «Бяздоннае багацце» прыняла ўдзел 81 работа з 62 устаноў адукацыі. Пераможцамі сталі:
ўзроставая намінацыя 11-14 гадоў:
- 1 месца – ДУА «Сярэдняя школа №18 імя Е. Полацкай г. Полацка». Уладзімір Караткевіч «Лебядзіны скіт»;
- 2 месца – ДУА «Дашкоўская сярэдняя школа Магілёўскага раёна». Максім Багдановіч «Мушка – зелянушка і камарык насаты тварык»;
- 3 месца – ДУА «Скрыгалоўская сярэдняя школа імя Н.I. Шлягі Мазырскага раёна». Янка Купала «Курган»;
ўзроставая намінацыя 15-18 гадоў сталі:
- 1 месца – УА «Полацкая дзяржаўная гімназія №2». Дудараў Аляксей «Радавыя»;
- 2 месца – ДУА «Ліцэй г.Наваполацка». Янка Купала «Паўлiнка»;
- 3 месца – ДУДА «Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі». Андрэй Макаёнак «Трыбунал».
Дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі “Полацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі” выказвае шчырую падзяку за ўдзел у конкурсе косплея “Бяздоннае багацце” у рамках Рэспубліканскага культурна-адукацыйнага праекта “Скарынаўскія Дні ў Полацку-2021”.
Дзякуючы вам – людзям з актыўнай жыццёвай пазіцыяй і пазітыўным настроем, удалося арганізаваць і правесці такое выдатнае мерапрыемства.
Створаныя вамі выдатныя, дзівосныя па сваёй прыгажосці і літаратурнай адпаведнасці “жывыя ілюстрацыі” падарылі яркія ўражанні ўсім удзельнікам Рэспубліканскага культурна-адукацыйнага праекта “Скарынаўскія Дні ў Полацку-2021»